Захапленне жыхаркі Сенненшчыны Вольгі Камандзіравай

IMG_2512У нашы дні нікога не здзівіш такім відам мастацтва, як вышыўка. Але наведаўшы выставачную залу дома рамёстваў, я была прыемна ўражана вялікай разнастайнасцю работ, прадстаўленых на ёй. Многія з іх выкананы сучаснымі майстрыхамі, у тым ліку Вольгай Камандзіравай.

DSC_3910

Каля дваццаці гадоў назад захапілася Вольга гэтым відам народнага мастацтва, якое  пазней стала часцінкай яе самой, ператварылася ў справу ўсяго жыцця. Убачыўшы ў знаёмай прыгожую вышыўку, так уразілася, што папрасіла ў яе схему і адразу ўзялася за цяжкую для навічка працу — вышыванне вялікай прасціны. Хапала ў жанчыны і настойлівасці, і цярпення, і ўседлівасці, аднаго было мала — вольнага часу. Таму родным часта прыходзілася бачыць Вольгу з пяльцамі ў руках у начныя часы. Існавала шмат праблем з набыццём нітак і схем, такіх неабходных для працы. Але і тут прыходзіла на дапамогу вынаход­лівасць: яна купляла і разбірала хусткі, дзіцячае адзен­не, каб потым выкарыстоўваць ніткі ў сваіх мэтах.

— Сучаснаму аматару вышывання складана зразумець усе цяжкасці таго часу, — адзначае мая суразмоўца. — Гэта зараз вельмі лёгка можна знайсці сюжэты разнастайных малюнкаў праз гугл ці часопісы накшталт «Вышивка». Не ўзнікае цяпер складанасцей і з набыццём канвы, нітак.

Паступова назапашваўся вопыт, удасканальвалася майстэрства.  За першай вышытай прасціной з двума навалачкамі пачалі з’яўляцца карціны, ручнікі, сурвэткі, ікона Мікалая Цудатворца. Сярод мноства работ ёсць у жанчыны і свае, любімыя: «Дама ў шляпе» і «Ружа ў вазе». Дарэчы, пры Ульянавіцкім сельскім клубе (там жанчына працавала да выхаду на пенсію) Вольга нават стварыла гурток «Умелые руки не ведают скуки».

DSC_3912

DSC_3916

DSC_3906

 Выказаўшы меркаванне, што на ўсе святы яе знаёмыя і сваякі атрымліваюць ад Вольгі цудоўныя падарункі ў выглядзе вышывак, я памылілася.

  — Не, я ўкладаю ў іх стварэнне ўсю сваю душу, таму мне шкада з імі развітвацца.

 А трэба адзначыць, што жадаючых набыць карціны Вольгі было нямала. Праўда, і дома ў Камандзіравай работ няма — усе яны знаходзяцца ў доме рамёстваў. А адтуль ужо трапляюць на розныя выс­тавы. У  2008 го­дзе прымалі ўдзел у конкурсе, які праводзіўся ў рамках фес­тывалю мастацт­ваў «Славянскі базар» у Віцебску, прадстаўлялі Сенненскі раён на выставе, прысвечанай Дню горада ў Полацку.

DSC_3909

DSC_3907

DSC_3904

DSC_3903

 — Вольга Іванаўна стаяла ў вытокаў стварэння  клуба майстроў  вышыўкі, менавіта з яе бралі прыклад многія нашыя ўмельцы. Яна заўжды ахвотна дзялілася сваімі знаходкамі і зараз пастаянна супрацоўнічае з намі, — адзначае дырэктар Сенненскага Дома рамёстваў Вольга Квашко.

DSC_3902

DSC_3894

DSC_3924

DSC_3928

Расказала яна і пра даўнюю мару Вольгі Камандзіравай — вышыць беларускі нацыянальны касцюм. Што яна здзейсніцца, не ўзнікае ніякіх сумненняў. Вольга Камандзірава — не толькі выдатная майстрыха, але і чалавек з актыўнай грамадскай пазіцыяй.

 Ганна КОРСАКАВА

 На здымку:  Вольга Камандзірава злева (фота з архіву); вышыўкі Вольгі Камандзіравай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *