Новая акцыя «Тут жыве ветэран» стартавала ў Беларусі

сайт-2Новая акцыя «Тут жыве ветэран» стартавала ў Беларусі.

Гэта яшчэ адна магчымасць выказаць павагу да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Па задуме арганізатараў — Беларускага фонду міра — на кожным доме ветэрана да 9 мая будзе ўсталявана памятная шыльда. На ёй — выява ордэна Айчыннай вайны і словы ўдзячнасці на беларускай мове.

Акцыя стартавала 20 студзеня ў Вілейскім раёне ў вёсцы Хаценчыцы. Памятную шыльду ўстанавілі на доме ветэрана вайны Аляксандра Кажуры, якому ў той дзень споўнілася 90 гадоў. Юбіляра ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, мясцовыя ўлады і моладзевыя актывісты.

Партнёрамі акцыі выступаюць ГА «БРСМ» і «БРПА».

Ірына ХАСАНАВА