З 12 па 14 лютага грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» правядзе акцыю «За любімую Беларусь»

4da775d285c27d5ed9d97fb6ebd2da2bЗ 12 па 14 лютага грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» правядзе акцыю «За любімую Беларусь!»

Дзень Святога Валянціна, сімвалам якога з’яўляюцца «валянцінкі» (святочныя паштоўкі з віншаваннямі), стылізаваныя ў форме сэрца, у многіх краінах адзначаецца 14 лютага. Свята стала папулярным і ў Беларусі. У гэты дзень прынята дарыць падарункі і ўвагу любімым людзям, выказваць шчырыя словы і пажаданні сябрам, калегам, ствараючы атмасферу любові і дабра.

Удзел у конкурсе валянцінак «За любімую Беларусь» можа прыняць і моладзь Сенненшчыны. Удзель­нікам конкурсу прапануецца зрабіць валянцінкі і сувеніры для папулярных беларускіх артыстаў, музыкантаў, спартсменаў, мастакоў, тэлевядучых. Да 8 лютага сенненскім актывістам неабходна даслаць свае валянцінкі ў райкам ГА «БРСМ» па адрасе: вул.К.Маркса, 2, каб.30, напісаўшы сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефон, установу адукацыі ці месца працы. Работа можа быць выканана з паперы, дрэва, бісера, шкла, воску і іншых матэрыялаў. Пераможцаў конкурсу чакаюць прызы ад арганізатараў.

Самыя арыгінальныя пажаданні будуць перада­дзены адрасатам праз Віцебскі абкам, Цэнтральны камітэт ГА «БРСМ».

Ірына Хасанава