ГЕРОЙ «ДАЖЫНАК — 2010»

  Камбайнер ААТ «Сенненскі райаграсервіс» Пётр Васільевіч Агееў прыехаў у Сянно з Магілёўшчыны. Прафесію вадзіцеля (усе камбайнеры, лічы, вадзіцелі) набыў у Магілёўскім ДТСААФе, які скончыў з адзнакай. У арміі, а служыў ён на тэрыторыі Германіі ў ваенна-паветраных войсках, яшчэ раз прайшоў вадзіцельскую падрыхтоўку.

 У сёлетняй уборачнай кампаніі да лепшага выніку механізатару не хапіла ўсяго 800 тон зялёнай масы. За другое месца ў спаборніцтве ўдзельнік рэспубліканскіх «Дажынак-2010» атрымаў дамашні кінатэатр. Уручаючы Дыплом, віцэ-прэм’ер І.М.Бам­біза падзякаваў рупліваму працаўніку за работу, пажадаў здароўя і новых поспехаў.

 Таццяна Буракова.

 На здымку: удзельнік рэспубліканскага свята «Дажынкі-2010», камбайнер ААТ «Сенненскі райаграсервіс» П.В.Агееў.