4 лютага ў Сянне пройдзе зімовая спартакіяда
4 лютага пройдзе зімовая спартакіяда. Прыняць удзел у ёй арганізатары запрашаюць каманды працоўных калектываў і сельсаветаў.
У праграму спартыўнага свята ўключаны лыжная эстафета, гіравы і стралковы спорт, перацягванне каната. У склад каманды могуць уключацца не толькі прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, але і былыя работнікі-пенсіянеры. Спартыўны гонар сельсаветаў могуць абараняць яго жыхары ці работнікі арганізацый, прадпрыемстваў, юрыдычны адрас якіх зарэгістраваны на тэрыторыі сельсавета.
Кожны ўдзельнік спартакіяды мае права выступіць толькі ў адным відзе праграмы. Выключэнне зроблена для спаборніцтва па перацягванні каната. У ім могуць паўдзельнічаць члены каманды, што выступалі ў іншых відах праграмы.
Пераможцы будуць вызначацца асобна сярод каманд працоўных калектываў і сельсаветаў. Яны атрымаюць кубкі. Прызёраў у агульнакамандным заліку ўзнагародзяць дыпломамі, як і асобных членаў каманд, што ўзнімуцца на п’едэстал у індывідуальным заліку.
Зімовая спартакіяда праводзіцца штогод дзеля прапаганды здаровага ладу жыцця, прыцягнення жыхароў Сенненшчыны да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам.
Наш кар.