Замест пустэчы цяпер парк

  У цэнтры Сянно на вуліцы Карла Маркса (амаль насупраць будынка раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі) на месцы пустэчы з’явіўся невялічкі скверык. Пасадзілі яго маладыя су­пра­цоўнікі беларусбанка, аграпрамбанка, рэдакцыі, аддзела па справах моладзі райвыканкама і РК ГА «БРСМ».

 Раней тут раслі хмызняк і пустазелле. Цяпер прыемна радуюць вока  невялічкія клёнікі і бярозкі. Акцыя прымеркавана да 90-годдзя ЛКСМБ.

  Кацярына КАРПОВІЧ.