З 1 студзеня прыкметна даражэйшымі сталі звыклыя паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі

  jes2 З 1 студзеня прыкметна даражэйшымі сталі звыклыя паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з’явіліся новыя. Сенненцам электраэнергію, неабходную для работы ліфта, аплочваць не давядзецца, а вось за асвятленне пад’ездаў, іншых тэхнічных памяшканняў, уборку пад’ездаў плата вырасце. Больш чым у тры разы павялічыліся тарыфы на ваду і каналізацыю.

 Новыя тарыфы ў жыроўцы прадугледжаны Указам Прэзідэнта № 535. Застаецца дзеючым і Указ № 550, згодна з якім кожны год тарыфы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы могуць павышацца на 5 долараў ЗША. Ёсць яшчэ пастанова Савета Міністраў. На яе падставе падаткі на дабаўленую вартасць на газ і электраэнергію таксама будзе аплочваць насельніцтва. У выніку жыроўкі стануць больш важкімі.

                                               Уборка пад’езда

 Да нядаўняга часу ўборка пад’езда ўваходзіла ў тарыф па тэхнічным абслугоўванні. З пачатку года паслуга аплочваецца асобна. Плата будзе залежыць ад плошчы вашай кватэры. Чым большая кватэра, тым больш давя­дзецца плаціць за ўборку пад’езда.

 Каментарый Вольгі Лукашковай, начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама:

 — У жыхароў шматкватэрных дамоў выбар застаецца. Калі ім дорага аплочваць паслугі камунальнікаў, можна наняць іншую арганізацыю, нарэшце, прыбіраць у пад’ездзе самім. Аднак рашэнне павінна прымацца аднагалосна.

                                             Асвятленне пад’езда

 Чым менш часу свеціць лямпачка, тым менш давя­дзецца плаціць за электраэнергію ў цэлым. У прыватнасці, аплата  будзе залежыць ад плошчы кватэры. Але затраты на асвятленне ўсё ж можна зменшыць: выкарыстоўваць энергазберагальныя лямпы, устанавіць датчык руху, каб святло загаралася толькі пры з’яўленні ў пад’ездзе чалавека, нарэшце, проста адключаць на ноч святло ў пад’ездзе.

Каментарый Вольгі Лукашковай:

 — Так, кошт  электраэнергіі вырас  прыкметна. Па-першае, давядзецца аплочваць тую, што выкарыстоўваецца на асвятленне не толькі пад’езда, але і, напрыклад, бойлернай, іншых тэхнічных аб’ектаў. Па-другое, на 20% электраэнергія стала даражэйшай, бо цяпер падатак на дабаўленую вартасць аплочвае насельніцтва.

 Сказаць, што змена ў тарыфах на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі сталі нечаканасцю, не скажаш. Справа ідзе да таго, каб аплочваць іх у поўным аб’ёме. А значыць ужо зараз пара прывыкаць да эканомнага, рацыянальнага выкарыстання.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ

З 1 студзеня прыкметна даражэйшымі сталі звыклыя паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі: 4 комментария

  • Вторник, 2 фев., 2016 в 23:28
    Permalink

    Цiкава як яны будуць вылiчваць колькi «свету нагарэла» на асвятленнi кали няма лiчыльнiкау на подъезд, але што тут думаць, возьмуць па максiмуму, як и за «гарачую ваду» тэмпературай 40°С.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 3 фев., 2016 в 11:35
      Permalink

      И даже за лифт ,которого нет в доме.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
  • Четверг, 4 фев., 2016 в 18:10
    Permalink

    И какое отношение имеет квартира к площади убираемой лестничной площадке?Может будут убирать в квартире?Или я один,живущий в трёх комнатной натопчу больше чем трое в однокомнатной?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Суббота, 13 фев., 2016 в 11:21
      Permalink

      А какое отношение имеет логика к действиям ЖКХ?

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *