Для падкормкі азімых культур гаспадаркам Сенненскага раёна неабходны «вітаміны»

 химия (1)Пад вясеннюю сяўбу і для падкормкі азімых культур гаспадаркам раёна неабходна закупіць 11010 т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, у тым ліку 4770 т — азотных, 1660 т — фосфарных, 4580 — калійных.

  Фактычна да неабходнага назапашана 5% мінеральных угнаенняў. Прычына невысокай забяспечанасці — недахоп грошай на іх закуп. Усяго на закупку мінералаў гаспадаркам неабходна 87,5 млрд рублёў.

  Ільготны крэдыт ад дзяржавы пад 2% гадавых атрымалі СУП «Саўгас імя Машэрава» на суму 1 млрд 100 млн рублёў, сельгаспрадпрыемства «Дружбінец» — 430 млн рублёў. Іншыя не змаглі адкрыць крэдытныя лініі з-за пратэрміноўкі па раней узятых банкаўскіх крэдытах.

 Як вядома, багаты ўраджай пачынаецца з падкормкі раслін. Калі не за­правіць глебу неабходнай колькасцю тукаў, можна недаатрымаць каля 25% ураджаю.

 — Важная задача ў перыяд вясенніх палявых работ — падкормка азімых зерневых культур, рапсу, шматгадовых траў, — расказвае аграном-аграхімік сельгас­прадпрыемства «Дружбінец» Андрэй  Занкевіч.  — Вядуцца работы па назапашванню мінеральных угнаенняў пад запланаваную ўраджайнасць. Гаспадарка набыла 128 т азотных угнаенняў. Праўда, яны знаходзяцца на базе Бурбін. Яшчэ 72 т азотных угнаенняў засталося з мінулага года. Для ўнясення «вітамінаў палёў» пад веснавую сяўбу і падкормкі азімых культур нам неабходна назапасіць яшчэ 230 т КАСа, 306 т карбаміда, 152 т сульфата амонія, 300 т амафоса, 600 т хлорыстага калія.

    Ларыса МУКАМОЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *