Завершыўся раённы этап прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016»

   1nj4bBRwNc0Завершыўся раённы этап прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016». Удзел у ім прынялі 15 самадзейных артыстаў і творчых калектываў, 14 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія прадстаўлялі працоўныя калектывы з усёй Сенненшчыны

  Члены журы, а ў яго ўвайшлі не толькі прадстаўнікі кіраўнічых прафсаюзных органаў, але і выкладчыкі школы мас­тацт­ваў, майстры дома рамёстваў, доўга раіліся, каб вырашыць, каму аддаць перавагу, чыя творчасць прадставіць раён на абласным этапе  конкурсу. У выніку перамогу аддалі вакальнай групе «Дыскатэка 80-х» са Студзёнкаўскай школы, жаночаму  квартэту Багушэўскай абласной туберкулёзнай баль­ніцы і Святлане Пра­свя­шчэннікавай, якая, як са­лістка, выступала ад працоўнага калектыва рай­спажыўтаварыства.

  Сярод майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва здзівіў сваім жывапісным палатном «Пазнай любоў Хрыста» самадзейны мастак Анатоль Шарэнда, сацыяльны работнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Вытанчанасцю сваіх традыцыйных па форме, спосабе пляцення кошыкаў, пакарыў журы Сяргей Грунтоў, педагог з Ходцаўскай школы. Ён займаецца традыцыйным для Беларусі і нашага рэгіёна лоза­пляценнем.

2

  — А вось  Алена Цярэшка, сябра прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Яслі-сад №1 г.Сянно», наадварот звярнула ўва­гу на сябе дзякуючы сучаснай тэхніцы, што атрымала назву «алмазная вышыўка». Яе работа «Начны горад» прыемна здзівіла членаў журы, прыцягвала ўвагу наведвальнікаў выставы, — па­дзялілася ўражаннямі Вольга Квашко, дырэктар дома рамёстваў і старшыня журы, якое ацэньвала творчыя работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

  Павышанае прадстаўніцтва ў параўнанні з мінулагоднім конкурсам, больш высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і творчых работ адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. Яна ўпэўнена, што на абласным этапе конкурсу сенненцы не будуць статыстамі.

 Аляксандр ІЎЕЎ

  НА ЗДЫМКАХ:  узнагароды сама­дзейным артыстам уручае Аляксандр Мацуганаў, старшыня раённага аб’­яднання прафсаюзаў; у час работы выставы работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Фота аўтара і Аляксандра Карбоўскага

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *