Святлана Гарадзецкая :»Мне пашчасціла знайсці сябе ў прафесіі»

  IMG_0799  Што пасееш, тое і пажнеш — народная мудрасць і святое правіла земляроба.

  Святлана Гарадзецкая — аграном 1 катэгорыі Сенненскай раённай інспекцыі па насенняводстве, каран­ціне і ахове раслін. Святлана Георгіеўна праводзіць аналіз насення на ўсходжасць, вільготнасць, утрыманне пустазелля, наяўнасць хвароб.

 «Неабходна дабіцца, каб насенне было самых высокіх рэпрадукцый. Менавіта ад належных пасяўных кандыцый насеннага матэрыялу ў многім залежыць лёс будучага ўраджаю», — гаворыць жанчына.

  Як жа важна ў жыцці, каб чалавек знайшоў для сябе любімую работу, каб ісці на яе з добрым настроем. Святлана Гарадзецкая лічыць сябе менавіта такім чалавекам, якому пашчасціла знайсці сябе ў прафесіі. Яе працоўны стаж у адным калектыве ні многа, ні мала — 30 гадоў.

 Наш  кар.

 НА ЗДЫМКУ: Святлана Гарадзецкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *