28-30 студзеня на выставе «Прафтур-2016» Сенненшчына прэзентуе турыстычны маршрут «Залатое кальцо горада Сянно»

 330463_original 28-30 студзеня ў сталічным гатэлі «Турыст» упершыню прой­­дзе прафсаюзная экскурсійна-ту­рыс­тычная выстава «Прафтур-2016». На ёй будзе прадстаўлены і Сенненскі раён.

 У якасці арганізатараў выставы выступаюць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Турыстычна-экскурсійнае ўнітарнае прадпрыемства «Беларустурыст», УП «Белпрафсаюзкурорт». На адной пляцоўцы яны збяруць прафсаюзных тураператараў з краін бліжняга і далёкага замежжа. Мяркуецца, што ў выставе прымуць удзел прадстаўнікі не менш як дзесяці краін.

 Сенненшчына прэзентуе арыгінальны турыстычны маршрут «Залатое кальцо горада Сянно», які, хочацца верыць, зацікавіць гасцей раёна, а сенненцам адкрые радзіму з новага боку. Турыстычны маршрут пазнаёміць са славутасцямі горада, жыццём знакамітых землякоў.

 На выставе будуць прадстаўлены турыстычныя магчымасці фактычна ўсіх рэгіёнаў краіны. Раённыя і гарадскія аб’яднанні прафсаюзаў на працягу мінулага года распрацоў­валі ўнікальныя, невядомыя раней экскурсійныя маршруты. Менавіта яны і будуць прадстаўлены на выставе. Пазней Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падрыхтуе і выдасць зборнік з картай турыстычных маршрутаў па кожным рэгіёне.

 На выставу запрашаюцца не толькі індывідуальныя наведвальнікі, але і працоўныя калектывы. Пры гэтым, кожны наведвальнік зможа аформіць заяўку на экскурсійны маршрут прама на месцы.

 Наш кар.