Сенненская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» наведала аддзяленне кругласутачнага знаходжання ў аг. Багданава

  IMG_7645=Сенненская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» — адна з самых масавых у вобласці. А яшчэ яна вызначаецца сваімі ініцыятывамі, увагай да праблем сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва.

  Члены прэзідыума вось ужо каторы год у хрышчэнскія дні наведваюцца да састарэлых адзінокіх людзей, якія знаходзяцца ў сацыяльных установах. Сёлета пачалі з аддзялення кругласутачнага знахо­джання для пажылых, што размешчана ў аг. Багданава.

IMG_7647

  Прыехалі не з пустымі рукамі, бо напярэдадні звярну­ліся да ўсіх сяброў арганізацыі з просьбай дапамагчы са­ста­рэлым, што знаходзяцца ў сацыяльных установах. Нехта прапанаваў грошы, на якія закупілі мыйныя сродкі, сродкі гігіены, нехта прынёс адзенне.

IMG_7657

IMG_7658

  — Большасць людзей, што ўтрымліваюцца ў аддзяленні, адзінокія. Многія маюць адносна невысокую пенсію. І хоць дзяржава не пакінула іх без увагі, прадаставіла дах над галавой, добрыя ўмовы пражывання, гуманітарная дапамога бу­дзе таксама дарэчы, — лічыць Тамара Смірнова, член прэзідыума раённай арганізацыі БСЖ, дырэктар ТЦСАН. Яна разам з загадчыцай аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Таццянай Манкевіч, якая ўзначальвае пярвічку, прывезла гуманітарны груз у Багданава.

  Прыехалі да састарэлых насельнікаў аддзялення і самадзейныя артысты, у прыватнасці, Браніслава Жаўтабрухава. Яна, дарэчы, таксама з’яўляецца членам грамадскай арганізацыі, часта выступае са сцэны. Таму самадзейнай ар­тыстцы хутка ўдалося «завесці» аўдыторыю. Ёй сталі падпяваць, успомнілі народныя песні, у тым ліку абрадавыя.

IMG_7655

IMG_7650

Вось так, па-жаночы цёпла і шчыра, прайшла гэтая сустрэча. Мяркуецца, што актывісткі жаночага грамадскага аб’яднання ў бліжэйшыя дні наведаюцца ва ўсе сацыяльныя ўстановы раёна.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ

 Здымкі аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *