Ва ўсіх школах Сенненскага раёна створаны «снежны дэсант»

 Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, члены Моладзевай палаты дапамагаюць  адзінокім пенсіянерам, ветэранам вайны і працы, дарожнікам і іншым спецыялізаваным службам чысціць двары і  тэрыторыі ад выпаўшых ападкаў.

  Зіма добра сыпанула снегам. Дзятве, канешне, гэта толькі ў радасць: снегавіка зляпіць ці крэпасць пабудаваць матэрыялу дастаткова. А вось людзям сталага ўзросту гурбы снегу — немалыя клопаты. Асабліва гэта праблема для ўладальнікаў прыватных дамоў, каля якіх утварыліся вялікія суметы. Двор можа занесці так, што і дзверы на вуліцу не адчыніш.

 У такім выпадку на дапамогу спяшаецца «снежны дэсант» з ліку актывістаў пярвічак моладзевай арганізацыі. Ён створаны ва ўсіх школах раёна. Так, члены пярвічкі БРСМ «Юнацтва» СШ №1 г.Сянно расчысцілі ад снегу двор ветэрана педагагічнай працы Яўгеніі Серафімаўны Толкач.

CIMG6368

 — Для нас гэта толькі ў радасць — дапамагаць ветэранам вайны, працы, адзінокім пенсіянерам, — падзяліліся дзеці. — І такія людзі з усёй душой удзячны нам, маладому пакаленню, якое пра іх не забываецца.

 Моладзь Сен­нен­шчыны прымае ўдзел у абласной акцыі «Чысты двор маёй установы». Моладзевыя парламентарыі аб’явілі акцыю, якая заклікае дапамагчы ўстановам адукацыі з цяжкасцямі, што былі створаны ў выніку моцных снегападаў. Валанцёры фарміруюць у сваіх установах адукацыі атрады або групы, якія займаюцца расчысткай прышкольнай тэрыторыі.

20160113_121149

 Ірына ХАСАНАВА

На здымку: «Снежны дэсант» у Я.С. Толкач; вучні Ульянавіцскай школы чысцяць ад снегу тэрыторыю ўстановы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *