У Сенненскім раёне праведзена комплекснае мерапрыемства «Падлетак»

 administrativnaya-otvetstvennost-zakazchika-500x332 Летась на тэрыторыі Сенненскага раёна падлеткамі былі здзейснены два крымінальныя злачынствы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваліся 59 непаўналетніх.

  — Злачынствы насілі карыслівы характар. Крадзяжы асабістай маёмасці былі здзейснены ў райцэнтры вучнямі дзяржаўных устаноў адукацыі, — удакладніла Вольга Хацько, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Адміністрацыйны кодэкс падлеткі найчасцей парушалі з’яўляючыся ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах, ужываючы алкаголь у нявызначаных месцах. Пакаранні накладваліся за дробнае хуліганства, дробны крадзеж, за курэнне ў забароненых месцах.

  Каб папярэдзіць уцягненне непаўналетніх у супраць­праўныя дзеянні сёлета, у пачатку бягучага года ў раёне праведзена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак». Сваю ўвагу міліцыянеры і педагогі скіравалі на правя­дзенне растлумачальнай работы з падлеткамі і бацькамі, наведваліся ў месцы, дзе часта збіраюцца непаўналетнія. Не засталіся па-за ўвагай нават падвальныя і паддашкавыя памяшканні, пад’езды шматкватэрных дамоў, тэрыторыі, што прымыкаюць да аўтастанцыі і вакзала. Праведзены маніторынг работы аб’ектаў гандлю, гурткоў, спартыўных секцый і клубных фар­міраванняў.

Наш кар.