«Пастушки» и петушки

Прадстаўнікам старэйшага пакалення сенненцаў  вёска Пастушкі вядома тым,  што мясцовы саўгас імя Гараўца ў 70-я гады мінулага стагоддзя пабудаваў тут на ўласныя сродкі даволі буйны па тым часе, на 12,5 тысячы галоў свіней, жывёлагадоўчы комплекс. Першыя гады ён  функцыяніраваў даволі эфектыўна. За вытворчыя дасягненні сельгас­прад­пры­емства і яго кіраўнік атрымалі высокія дзяржаўныя ўзнагароды.

 Праўда, у гісторыі жывёлагадоўчага комплексу быў і іншы перыяд, які характарызаваўся паступовым зніжэннем  пагалоўя, што скончылася ліквідацыяй свінагадоўліяк галіны і прывяло да  паступовага разбурэння вытворчых пабудоў. Новае жыццё  ім падаравала сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вітконпрадукт», асноўным накірункам дзейнасці якога з’яўляецца вытворчасць і перапрацоўка мяса птуш­кі. Інвестыцыйныя ўкладанні летам 2010 года дазволілі  пачаць рэканструкцыю памяшканняў былога свінакомплексу.

 — Да канца года ў экс­плу­атацыю будзе ўведзе­на 4 з 8 памяшканняў. Аб’ём інвестыцыйных укладанняў складзе каля 2 млрд беларускіх рублёў, — расказала  Алена Паразенкава, галоўны эканаміст сумеснага прад­пры­емства.

  Першае памяшканне сутачнымі птушанямі-бройлерамі было заселена 8 кастрычніка, другое —  11. Ужо сёлета  з’явяцца насельнікі і ў астатніх рэканструяваных памяшканнях, каб  праз 42 дні (такі тэхналагічны перыяд складае вырошчваннептушкі да таварнай вагі) мяса трапіла на прылаўкі магазінаў. Калі першая чарга цэха па вырошчванні птушанят-бройлераў  «Пастушкі» пачне  функцыяніраваць на поў­ную магутнасць, пагалоўе на ім  у год складзе 950 тыс. птушак, што дасць магчымасць атрымліваць каля 2 тысяч тон птушынага мяса ў жывой вазе. Увядзенне  ў эксплуатацыю  другой чаргі цэха, будаўні­чыя работы на якой пачнуцца ў пачатку наступнага года, дазволіць павялічыць вытворчасць мяса яшчэ, як  мінімум, на 1600 тон. Даволі значны ўклад у вы­твор­часць. Асабліва калі ўлічыць, што ў 2009 годзе на Сенненшчыне было вырашчана 3953 тоны сві­ніны ў жывой вазе і 4040 тон мяса буйной рагатай жывёлы.

  Асноўная частка прадукцыі  СТАА «Вітконпрадукт»  будзе рэалізоўвацца  на ўнутраным рынку Беларусі, каля 30% паступіць  на экспарт, пераважна ў Расію. Пашырэнне вы­твор­часці мяса прынясе  бізнесмэнам новыя дывідэнды. Свае выгоды атрымаюць  раён і сенненцы. Па-першае, гэта інвестыцыі ў мясцовую вы­твор­часць. Яны дазволілі ўключыць аб,ект у вытворчы працэс, які доўгі час  не выкарыстоўваўся, стварыць новыя рабочыя месцы. Увядзенне ў экс­плуа­тацыю першай чаргі цэха  паспрыяла працаўладкаванню 12 чалавек. Немалаважна, што павялічыцца аб’ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. А значыць павялічацца падатковыя паступленні ў раённы бюджэт.

Аляксандр  Лазюк.

 

   На здымках: так выглядала тэрыторыя цэха па вырошчванні  мяса птушанят-бройлераў «Пастушкі»  СТАА «Віт­конпрадукт»  месяц та­му.