У г.Сянно ад­крыўся магазін раённага спажывецкага таварыства «Бытавая тэхніка»

IMG_0744У г.Сянно ад­крыўся магазін раённага спажывецкага таварыства «Бытавая тэхніка».

У першы дзень работы новага магазіна пакупнікі набылі тавараў на сем мільёнаў рублёў. Першай пакупкай была электрабрытва, якую купілі для навагодняга падарунка.

А яшчэ «Бытавая тэхніка» прапануе сенненцам і гасцям райцэнтра халадзільнікі, газавыя пліты, пральныя машыны, пыласосы і многае іншае.

Пакупнікоў гасцінна сустракаюць загадчыца Ірына Гарбачова і вучань прадаўца Міхаіл Астрашаб.

Таццяна Буракова.

На здымку: у гандлёвай зале магазіна «Бытавая тэхніка».

Фота аўтара.