Валанцёры ініцыятыўнай групы «Родник» наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання ў аг. Багданава

IMG_0791Валанцёры ініцыятыўнай групы «Родник» наведалі сваіх даўніх сяброў, насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання ў аг. Багданава. Госці прывезлі для састарэлых адзенне і абутак, якія сабралі ў жыхароў райцэнтра.

Члены ініцыятыўнай групы таксама падрыхтавалі для калектыву работнікаў і жыхароў сацыяльнай установы своеасаблівы канцэрт, у якім удзельнічалі і артысты і гледачы. Сярод пражываючых у аддзяленні знайшоўся гарманіст, і валанцёрка Лідзія Мікульская падарыла яму ўласны гармонік.

У канцы сустрэчы гасцей запрасілі за «салодкі стол».

Транспарт для паездкі валанцёрам прадаставіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Таццяна Буракова.

 На здымку: у час сустрэчы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *