16 студзеня ў рамках Сусветнага Дня снегу на Сенненшчыне пройдзе сапраўднае свята

416 студзеня  ў рамках Сусветнага Дня снегу на Сенненшчыне пройдзе сапраўднае свята.

Пачнецца яно ў СШ №1 г.Сянно са спаборніцтваў паміж школьнікамі па зімніх  шматбор’ях «Абаронца Айчыны» і «Здароўе».

Працягнецца свята ў Парку 40-годдзя Перамогі лыжнымі гонкамі. Спачатку ў масавым старце пазмагаюцца жанчыны (1 км), затым — мужчыны (1,5 км). Падтрымаюць іх юныя лыжнікі Сенненскай СДЮШАР.

А тым часам на Сенненскім возеры адбудуцца спаборніцтвы па зімовай рыбалцы. Пераможцы вызначацца ў намінацыях «Самы вялікі ўлоў», «Самая вялікая рыба» і «Самая маленькая рыбка». Таксама прызы атрымаюць самыя юны і сталы ўдзельнікі спаборніцтваў.Спецыяльныя падарункі будуць уручаны сямейнай пары, якая прыме ўдзел у мерапрыемстве, жанчыне-рыбалову і таму, хто прыгатуе самую смачную юшку па-сенненску.

 Ірына ХАСАНАВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *