Больш за 30 падарункаў уручылі ў Сенненскім раёне падчас правядзення акцыі «Прафсаюзы-дзецям»

IMG_745447У навагоднія і калядныя дні ў большасці людзей назапашваецца столькі сардэчнага цяпла, радасці і дабрыні, што яны імкнуцца імі падзяліцца з іншымі. У першую чаргу — з роднымі, сябрамі і, канешне, з дзецьмі, якія па нейкіх прычынах абдзелены падарункамі і ўвагай Дзеда Мароза.

У якасці галоўнага навагодняга чараўніка выступаюць і грамадскія арганізацыі. У прыватнасці прафсаюзы, кіруючыся пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі, наладзілі па ўсёй краіне акцыю «Прафсаюзы — дзецям».

У Сенненскім раёне падчас яе правядзення Аляксандр Мацуганаў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, і выконваючая абавязкі старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Галіна Бяляева наведаліся ў 13 сямей, дзе ўручылі больш за 30 падарункаў.

Наш кар.

НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Мацуганаў і Галіна Бяляева ў адной з сенненскіх сямей пасля ўручэння падарункаў ад прафсаюзнага Дзеда Мароза.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *