Выпиши «Голас Сенненшчыны» и получи подарок

ny2016Паважаныя чытачы!

Прыміце шчырыя віншаванні

з Новым Годам і Калядамі!

                У Новы год прынята дарыць падарункі. Прыемны сюрпрыз чакае і нашых чытачоў. З першым навагоднім нумарам «раёнкі», які выйдзе ў свет  5 студзеня 2016  года, кожны падпісчык атрымае вялікі насценны каляндар. Хай у ім будзе як мага менш шэрых, будзённых дзён, а больш цёплых, сонечных, напоўненых любоўю блізкіх, радаснымі падзеямі, новымі адкрыццямі.

Дзякуй вам за тое, што выбіраеце нас, і спадзяемся, што ў наступным годзе наша сяброўства будзе больш плённым і змястоўным.

Да сустрэчы ў новым годзе!

Калектыў рэдакцыі раённай газеты

«Голас Сенненшчыны».