Выпиши «Голас Сенненшчыны» и получи подарок
Прыміце шчырыя віншаванні
з Новым Годам і Калядамі!
У Новы год прынята дарыць падарункі. Прыемны сюрпрыз чакае і нашых чытачоў. З першым навагоднім нумарам «раёнкі», які выйдзе ў свет 5 студзеня 2016 года, кожны падпісчык атрымае вялікі насценны каляндар. Хай у ім будзе як мага менш шэрых, будзённых дзён, а больш цёплых, сонечных, напоўненых любоўю блізкіх, радаснымі падзеямі, новымі адкрыццямі.
Дзякуй вам за тое, што выбіраеце нас, і спадзяемся, што ў наступным годзе наша сяброўства будзе больш плённым і змястоўным.
Да сустрэчы ў новым годзе!
Калектыў рэдакцыі раённай газеты
«Голас Сенненшчыны».