Віншуем усіх каталікоў Сенненшчыны з Раством Хрыстовым!
Няхай прыход Збаўцы на гэты свет нікога не пакіне абыякавым, асабліва ў абвешчаны Папам Францыскам Год Міласэрнасці.
Няхай навучыць бачыць вобраз Божы ў кожным чалавекуі дасць сілы і магчымасці рабіць як мага больш дабра ўсім, каго сустракаеш на сваім жыццёвым шляху, каб такім чынам Спрадвечная Любоў пранікала ва ўсю большую колькасць чалавечых сэрцаў і прынесла тую поўню шчасця, якую можа даць толькі наш Створца і Адкупіцель, што прыходзіць у постаці безаброннага Дзіцяці. Няхай кожная душа стане годным прытулкам для Божага Сына, Які, у сваю чаргу, зробіць гэтыя душы спадкаемцамівечнага Валадарства Нябеснага Айца.
Вернікі Рыма-каталіцкай парафіі св. Тройцы г. Сянно.