Чтобы не повторять уроки «Хромой лошади»

24717-pirotehnikaУзрывы петард, неба, расквечанае феерверкамі — з’явы даволі звыклыя для жыцця жыхароў Сенненскага раёна. Піратэхнічныя сродкі ўсё часцей выкарыстоўваюцца ў час правядзення вяселляў, святкавання народзінаў, у памяшканнях і на адкрытых пляцоўках. Нікога не спыняе нават трагедыя «Хромой лошади». Напярэдадні навагодніх свят аб некаторых нюансах набыцця і выкарыстання піратэхнічных вырабаў расказвае Сяргей Савік, намеснік начальніка Сенненскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі.

— Сяргей Іванавіч, рэалізацыя піратэхнічных сродкаў праз гандлёвую сетку не забаронена?

— Прадаваць піратэхнічныя сродкі могуць усе суб’екты гандлю, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі. Пры гэтым існуе шмат абмежаванняў, ігнараванне якіх можа абярнуцца і для прадаўцоў, і для пакупнікоў сур’ёзнымі праблемамі.

— Што вы маеце на ўвазе?

— Я хачу нагадаць, што продаж несертыфікаванай піратэхнічнай прадукцыі расцэньваецца як нелегальны гандаль і падлягае пад санкцыі арт. 12.7 КаАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Пры гэтым накладваецца штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь, а ўвесь тавар і, нават, ужо атрыманы даход падлягае канфіскацыі.

Не варта забываць прадаўцам і аб узроставым цэнзе. Рэалізацыя петард, іншай піратэхнічнай прадукцыі падлеткам, якія не дасягнулі 15-гадовага ўзросту, катэгарычна забаронена. Спасылкі на нявызначаны ўзрост пакуп­ніка ў разлік не бяруцца. Калі ёсць сумненні наконт узросту, прадавец абавязаны запатрабаваць дакумент, які можа пацвердзіць дату нараджэння.

— Што вы парэкамендавалі б аматарам шумна сустракаць святы?

— Па-першае, нельга забываць, што побач знаходзяцца іншыя людзі, якія, магчыма, хацелі б адпачываць у цішыні. Па-другое, піратэхніку нельга ўзрываць паблізу ад натоўпу, жылых дамоў. Выкарыстанне петард, запуск феерверкаў нават ліцэнзійных у такіх месцах можа прывесці да пажараў, ранення людзей. У закрытых памяшканнях (школах, клубах, магазінах, кватэрах) прымяняць іх забаронена катэгарычна, бо, як мінімум, гэта з’яўляецца рэальнай пагрозай узнікнення пажараў. Да таго ж, за выкарыстанне піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах (на вуліцы, у дварах шматпавярховак), не кажучы пра названыя вышэй месцы, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць на падставе арт.17.1, бо падобныя дзеянні расцэньваюцца кодэксам як дробнае хуліганства. У якасці пакарання прымяняецца штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь. Нагадаю, зараз гэта сума ад 360 тыс. да 5,4 млн рублёў. Можа быць прыменены яшчэ і адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак.

— Пры выкарыстанні піратэхнічных сродкаў нярэдка іх аматары самі становяцца ахвярамі…

— Так. Бо яны забываюць пра элементарныя правілы бяспекі. Між тым, на кожным легальна завезеным піратэхнічным вырабе маецца інструкцыя па выкарыстанні, якая, у прыватнасці, забараняе кідаць, біць па ім, цягнуць за правады электразапальнікаў. Піратэхніку не варта пераносіць у кішэнях і пад вопраткай, захоўваць без упакоўкі і тым больш разбіраць, мяняць канструкцыю. Падобныя дзеянні могуць скончыцца бядой.

            Гутарыў Аляксандр ІЎЕЎ.

 

 

 

 

Чтобы не повторять уроки «Хромой лошади»: 1 комментарий

  • Четверг, 24 дек., 2015 в 13:06
    Permalink

    ИЗ ВРАЧЕБНОЙ ПРАКТИКИ. Приближаются новогодние праздники — радость для всех людей! Однако, это и «головная боль» для травматологов и хирургов. Неконтролируемое применение современной пиротехники (иногда контрафактной), чревато ОПАСНОСТЬЮ! Поясняю — установлено, что поражающее действие взрывного устройства на организм человека слагается из следующих факторов: — непосредственное ударное действие взрывной волны; — воздействие газопламенной струи; — ранение органов и систем человека осколками и вторичными ранящими снарядами; — ушибы тела при его возможном отбрасывании и ударе о почву и твердые предметы; — резкое колебание атмосферного давления (баротравма); — действие звуковой волны (акутравма). Чаще всего страдают дети и молодые люди — отрывы пальцев и разрушение кисти, повреждения глаз и др. ранения. С НАСТУПАЮЩИМ НОВЫМ ГОДОМ! УВАЖАЕМЫЕ ВЗРОСЛЫЕ — БЕРЕГИТЕ ДЕТЕЙ И СЕБЯ!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *