Сенненские волейболисты разгромили соперников в Кубке Бешенковичского района

   Voley-Logo-sport-xl.org-У мінулыя выхадныя прайшоў адкрыты Кубак Бешанковіцкага раёна па валейболе, з якога сенненцы вярнуліся з перамогай.

На спаборніцтвы ў суседні раён прыехалі спартсмены-аматары з Чашнік, Ушач і Сянна. Яшчэ тры каманды прадстаўлялі непасрэдна Бешанковіцкі раён. Каманды-ўдзельніцы былі падзелены на дзве групы, пераможцы якіх сышліся ў фінальным паядынку.

Гонар Сенненшчыны абаранялі Аляксандр Івашкоў, Рустам Хасанаў, Сяргей і Павел Распорскія, Мікалай Долатаў і Вадзім Шчановіч. Іх падстра­хоўвалі ветэран спорту Уладзімір Дубавец і юны гулец, надзея сенненскага валейболу Дзмітрый Івашкоў, якія знаходзіліся на лаўцы запасных.

Першага саперніка, чашніцкую каманду, сенненцы абыгралі з лікам 2:1. З лікам 0:2 саступілі гаспадары турніру. Перамогу ў турніры камандзе з Сянна прынёс фінальны матч з валейбалістамі з Ушач. Калі ў першай партыі сенненцы вырвалі перамогу ва ўпартай барацьбе — 30:28, то другая партыя завяршылася амаль з «сухім» лікам — 25:8.

Лепшым гульцом адкрытага Кубка Бешанковіц­кага раёна прызнаны наш зямляк Аляксандр Івашкоў.

Дадому сенненцы прывезлі медалі, Кубак турніру і прыз — валейбольны мяч, які вырашана перадаць у падарунак СШ №1 г.Сянно. Установа адукацыі пастаянна прадастаўляе спартыўную залу для трэніровак валейба­лістаў, а таксама для правядзення чэмпіянату Сенненскага раёна па гэтай папулярнай гульні.

Ірына ХАСАНАВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *