Районные власти запретили сенненцам выходить на лёд толщиной менее 7 см

310217_s1Зімы апошніх гадоў не адрозніваюцца ўстойлівым надвор’ем.  За кароткім паніжэннем тэмпературы звычайна наступае працяглая адліга, якая знішчае снег, парушае ледастаў на вадаёмах.

У сувязі з гэтым раённы выканаўчы камітэт выдаў спецыяльнае распараджэнне. Згодна з ім жыхарам і гасцям раёна забараняецца выходзіць на вадаёмы, пакрытыя лёдам, таў­шчыня якога не дасягнула 7 сантыметраў. Зацікаўленыя службы абавязаны правесці акцыі па папярэджванні няшчасных выпадкаў, арганізаваць поўнамаштабную растлумачальную работу аб неабходнасці захавання мер бяспекі на лёдзе. Прафілактычнай работай зоймуцца ў школах, дашкольных установах. І не толькі з дзецьмі, але і з бацькамі. З рыбакамі-экстрэмаламі будуць працаваць сябры таварыства выратавання на водах, супрацоўнікі РАУС і РАНС. Работа з імі не абмяжуецца гутаркамі. Выхад на тонкі лёд з’яўляецца парушэннем адміністрацыйнага заканадаўства.