ПРЫМАЙ, АРМІЯ, ПАПАЎНЕННЕ!

IMG_1105+++++++Пяць сенненцаў папоўнілі рады вайсковай часці МУС Рэспублікі Беларусь у г.Мінску у час сёлетняга восеньскага прызыву.

Гэта была ўжо трэцяя адпраўка ў армію. Напярэдадні аўтобусы з навабранцамі адправіліся ў 103-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду г. Віцебска і 19-ю асобную механізаваную брыгаду ў п. Заслонава.
Перад ад’ездам прызыўнікі прайшлі кантрольны медыцынскі агляд і апошні інструктаж, які правёў начальнік групы прызыву Аляксандр Ахрамовіч. Добрым словам праводзіў навабранцаў, падбадзёрыў іх бацькоў ваенны камісар, падпалкоўнік Сяргей Пінчук.
Большасць хлопцаў будзе выконваць свой канстытуцыйны абавязак недалёка ад дома. Асноўная частка прызыўнікоў ідзе ў армію свядома і па жаданні. Нават давялося скарачаць колькасць навабранцаў, якія хацелі служыць у элітных вайсковых часцях. Так, з 20 чалавек для праходжання службы ў паветрана-дэсантных войсках і войсках унутраных спраў адабраны па 5 прызыўнікоў.
Патрабаванні да будучых салдат сёлета павысіліся: улічваліся фізічныя і маральна-дзелавыя якасці. Важную ролю адыгрывалі адукацыя прызыўніка, наяўнасць правапарушэнняў.
Геаграфію месцаў службы сенненцаў складуць вайсковыя часці Полацка, Фаніпаля, Мінска, Гомеля, Заслонава і Віцебска.
Ірына ХАСАНАВА.

НА ЗДЫМКУ: сенненскія прызыўнікі з супрацоўнікамі райваенкамата.