БАГУШЭЎСКІЯ ЦЯЖКААТЛЕТЫ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ Ў ВІЦЕБСКУ

IMG_3358+++У Віцебску прайшоў адкрыты чэмпіянат горада па рускаму жыму, удзел у якім прымалі аматары цяжкай атлетыкі з Багушэўска.

Іх выступленне можна прызнаць больш чым паспяховым. Усе тры прадстаўнікі гарадскога пасёлка ўзняліся на п’едэстал гонару.
Руслан Алімаў у сваёй вагавай катэгорыі сярод ветэранаў (старэй за 40 гадоў) паказаў трэці вынік. Такога ж поспеху ў спаборніцтвах мужчын дасягнуў Павел Зайцаў. А пераможцам у самай масавай катэгорыі стаў яшчэ адзін багушэвец Леанід Пагарэльскі.
Поспех не прыходзіць сам па сабе. У Багушэўску ёсць аматары цяжкай атлетыкі, якія займаюцца любімым спортам, трэніруюцца пастаянна. І хоць трэніроўкі праходзяць без удзелу прафесійных трэнераў, спартыўныя вынікі растуць. Кола спартсменаў-аматараў пашыраецца. Да спорту далучаецца ўсё больш маладых.
Для інфармацыі.
Рускі жым — гэта жым цяжкіх штанг, дзе пераможца вызначаецца не па колькасці паўтарэнняў, не па аднаразоваўзнятай вазе, а па каэфіцыенту атлетызму. Ён вызначаецца зыходзячы з сумы па падходах (вага штангі, з якой выконваецца практыкаванне, памнажаецца на колькасць паўтарэнняў падходаў, дзеліцца на ўласную вагу спартсмена). Той, хто набраў найбольшы танаж і пры гэтым мае найменшую ўласную вагу, і становіцца пераможцам.
Каб перамагаць, прагрэсіраваць у рускім жыме, спартсмен павінен валодаць, развіваць сілавую вынослівасць.
Наш кар.
НА ЗДЫМКУ: у час спаборніцтваў у Віцебску.