ВОЛАТ-ДАЖДЖАВІК

1=====Аб незвычайнай знаходцы ўдзельніка ініцыятыўнай групы «Мы разам!» Міхаіла Панова расказала рэдакцыі яго калега па суполцы Ганна Конышава. На полі ля лесу жыхар вёскі Папоўка знайшоў грыб-дажджавік вагой 6,5 кілаграма.
Пенсіянер вядзе актыўны лад жыцця. У час уборачнай працаваў на сушылцы ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» у в.Крыльцова. Цяпер у акцыянерным таварыстве працуе вартаўніком. А ў вольны час Міхаіл Мікалаевіч — заядлы грыбнік. Але такі буйны экзэмпляр, які вы бачаце на здымку, яму яшчэ не трапляўся.
Таццяна
Буракова.