СЛУЖЫЦЬ У МІЛІЦЫІ — ПРЭСТЫЖНА

1+++Над выбарам будучай прафесіі юнакі і дзяўчаты задумваюцца ўжо ў школьныя гады. Многіх з іх,  асабліва хлопцаў,  прываблівае работа ў праваахоўных органах. Аб тым, якія патрабаванні прад’яўляюцца да абітурыентаў пры паступленні ва ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў, прэстыжы прафесіі ахоўніка правапарадку, распавядзе старшы інспектар групы кадраў Сенненскага РАУС, лейтэнант міліцыі Наталля ФАРЭЙТАРАВА:

— Па-першае, варта адзначыць, што курсанты навучаюцца на бюджэтнай аснове і знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Гэта медыцынскае абслугоўванне, пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, акрамя таго, ім выплачваюцца стыпендыі ў памеры 2 300 000 рублёў.
Пасля заканчэння вучобы выпускнікам ВНУ выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору з кваліфікацыяй «Юрыст».
На дзённую форму навучання Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь могуць паступаць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Адпаведныя ўмовы прадугледжаны і для паступлення ў Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў. У ВНУ можна атрымаць юрыдычную адукацыю па спецыялізацыі «Адміністрацыйна-прававая дзейнасць для падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі», а таксама па спецыяльнасці «Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі і прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці». Парадак паступлення ў гэту ўстанову такі ж, як і ў Акадэмію МУС, за выключэннем таго, што дзяўчаты маюць права паступаць на факультэт міліцыі па спецыялізацыі «Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі».
Паступаючы на навучанне ва ўстановы адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь, маладыя людзі набываюць бясплатную якасную юрыдычную адукацыю, поўнае дзяржаўнае забеспячэнне ў час навучання, гарантаванае працаўладкаванне па спецыяльнасці. Супрацоўнікі міліцыі маюць годную аплату працы ў далейшым, магчымасці для прафесійнага росту, сацыяльныя гарантыі для асоб кіраўніцкага саставу.
Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 4-27-05, 4-45-68 або 8 (033) 696-97-64.
Запісала Ірына ХАСАНАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *