РАМОНТ СВАІМІ СІЛАМІ

65656+++Зрабіць любы рамонт сёння задавальненне не з танных. Але ў Сенненскай ЦРБ рызыкнулі заняцца гэтай справай. Касметычны рамонт і рэканструкцыю палат і кабінетаў тут праводзяць уласнымі сіламі.

Рэканструявана памяшканне, дзе цяпер знаходзіцца стаматалагічнае аддзяленне, з рэгістратурай, гардэробам і санвузлом. І пацыентам зручна, і бюджэтныя сродкі зэканомілі.
Рамонтныя работы працягваюцца. Сёння набылі новы выгляд і асобныя санвузлы палаты хірургічнага і тэрапеўтычнага аддзяленняў цэнтральнай райбальніцы, былыя зубныя кабінеты, у якіх цяпер размясцілася жаночая кансультацыя. А на яе месцы ў адрамантаваных памяшканнях з асобным уваходам пачалі працаваць пакой прыёму здаровых дзяцей і кабінет прышчэпак дзіцячай кансультацыі.
Намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у час нядаўняга наведвання Сенненскай ЦРБ станоўча ацаніла ініцыятыву мясцовых медыкаў і вынікі рамонту, у тым ліку, у плане эканоміі бюджэтных грошай.
Таццяна Буракова.
На здымку: палата пасля рамонту.