ПРЫЗЁР РЭСПУБЛІКАНСКАГА СПАБОРНІЦТВА

Запрашэнне на рэспубліканскія  «Дажынкі-2010» для вадзіцеля  ААТ «Сенненскі райаграсервіс» Валерыя Рыгоравіча Окуня  было нечаканым. Працаваў ён не дзеля званняў і ўзнагарод, а так, як падказвала сумленне, як прывык працаваць заўсёды, з дня ў дзень.

  Перадавому работніку, вядома ж,  прыемна, што дзяржава адзначыла яго працу. На свяце ў г.Ліда Валерый Окунь за другое месца сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў атрымаў дыплом з рук віцэ-прэм’ера Івана Бамбізы. У якасці заахвочвання за добрыя паказчыкі  механізатар узнагароджаны  таксама каштоўным падарункам — газавай плітой.

 Нарадзіўся і вырас герой рэспубліканскага спаборніцтва на сенненскай зямлі. Скончыў другую сярэднюю школу райцэнтра. Воінскую службу праходзіў у Польшчы аператарам дальняй сувязі. У арміі і набыў прафесію вадзі­целя.

 Пасля дэмабілізацыі яна прыйшлся дарэчы. Працаваў у калгасе імя Гастэлы шафёрам і камбайнерам…

 На дажынках у Лідзе Валерыю Рыгоравічу асабліва  спадабалася добразычлівасць, з якой сустракалі  лідараў рэспубліканскага спаборніцтва мясцовыя жыхары і арганізатары мерапрыемства. Уразіў сваёй прыгажосцюі ўтульнасцю горад. Цікавай была экскурсія ў старажытны замак і мясцовы музей.

Таццяна Буракова.