В Сенненском районе установлен запрет на посещение лесов
На мінулым тыдні на Сенненшчыну зноў вярнулася па-летняму сонечнае надвор’е. Разам са спякотай істотна павысілася і рызыка ўзнікнення лясных пажараў. У сувязі з усталяваннем высокага класа пажарнай небяспекі распараджэннем раённага выканаўчага камітэта з 4 жніўня ўведзена забарона на наведванне грамадзянамі лясоў і тарфянікаў і іншых пажаранебяспечных месцаў на тэрыторыі раёна.
За выкананнем распараджэння будуць сачыць рэйдавыя брыгады ў складзе супрацоўнікаў падраздзяленняў РАНС, лясгаса, прыродаахоўнай інспекцыі і сельвыканкамаў.Парушальнікі мер забароны будуць прыцягвацца да адказнасці.
Нагадаем, што парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне цягне за сабой папярэджанне або накладанне штрафу да 25 базавых велічынь (4,5 мільёна рублёў). Такое ж пакаранне, згодна з арт. 15.58. Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці Рэспублікі Беларусь, пагражае за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.