В первый день августа на стадионе г.Сенно сенненский “Коммунальник” сразится с лидером “Восточной зоны” Кубка Витебской области по футболу

команда новый состав

Першы круг чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе завяршыўся. Наступіла паўза, якая звязана з правядзеннем Кубка вобласці.

                У барацьбу за трафей уступіў і ФК «Камунальнік». Удзел сенненскага футбольнага клуба стаў магчымым, дзякуючы спонсарскай дамапозе перапампоўваючай станцыі «Сянно». Прадпрыемства выдзеліла сродкі на ўзносы за ўдзел у Кубку вобласці. Акрамя таго, пры са­дзейнічанні старшыні Сенненскага райвыканкама Васіля Чарадніка ў каманды з’явіўся пастаянны фундатар — РУП ЖКГ і новая  форма.

 У мінулую нядзелю на гарадскім стадыёне адбыўся матч паміж сенненскім Камунальнікам» і  лепельскім «Дарожнікам». Адна восьмая фінала Кубка  вобласці для нашага клуба стала пераможнай.

Апошні раз сенненцы сустракаліся з лепяльчанамі ў 2008 годзе. Каманды ў чэмпіянаце па футболе Віцебскай вобласці гуляюць у розных групах. Сёння лепяльчане з’яўляюцца лідарамі «Заходняй зоны». Улічваючы, што на матч ФК «Дарожнік» заявіў легенду беларускага футбола Валерыя Стрыпей­кіса, які звыш трохсот гульняў правёў у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь, асабліва спадзявацца на перамогу сенненцам не даводзілася.

Але падтрымка балельшчыкаў і хатняя атмасфера дапамаглі камандзе сабрацца. Напачатку гульні «Камунальнік» захапіў ініцыятыву на полі і не выпускаў яе на працягу ўсяго тайма. Адразу вызначыўся Арцём Ладноў, які забіў першы мяч у вароты сапернікаў. Два галы на рахунку Артура Талсташова.

У другім тайме лепяльчане паспрабавалі адыграцца. Першыя 15 хвілін нашым хлопцам прыйшлося адбівацца ад атак сапернікаў. У выніку госці адыгралі адзін мяч. Аўтарам гола стаў той самы Валерый Стрыпейкіс.  Аднак сенненцы ўсё ж здолелі давесці матч да лагічнага канца. Яшчэ адзін мяч забіў у вароты «Дарожніка» Яўген Кулік адразу пасля выхаду на замену. Гульня закончылася з лікам 4:1 на карысць Сянна!

Сёння, 1 жніўня, ФК «Камунальнік» чакае матч з лідарам «Усходняй зоны» — ФК «Шуміліна». Гульня адбудзецца на гарадскім стадыёне ў 16.00.

Ірына ХАСАНАВА.

 

 
   

   График игр Кубка Витебской области по футболу 2015г.

 

1/4 финала (1 августа 2015г.)
Матч 2. ФК «Сенно» — ФК «ШУМИЛИНО»
Матч 3. ФК «ПОЛОЦКГАЗ» — «ЭНЕРГЕТИК» (Новолукомль)
Матч 4. «ДИНАМО» (Лиозно) — «ГАЗОВИК» (Витебск)
Матч 5. «ЛУЧ» (Городок) — «ПРИОЗЕРЬЕ» (Верхнедвинск)
Полуфиналы (8-9 августа 2015г.)
Матч 6. Победитель Матча 2 — Победитель Матча 3
Матч 7. Победитель матча 5 — Победитель матча 4
ФИНАЛ.

Победитель матча 6 — Победитель матча 7