На Сенненшчыне пачалася ўборка зерневых культур

1  На жніўнае поле свае камбайны вывелі механізатары ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», якія ў першы дзень працы намалацілі 56 тон збожжа. Кожны гектар поля непадалёк ад Гарыўца, дзе потым правялі старажытны абрад «зажынкі», аддзячыў хлебаробаў ураджайнасцю ў 49,6 цэнтнера.

На раённае свята за­прасілі не толькі мясцовых хлебаробаў ды спецыялістаў. На яго з’ехаліся кіраўнікі і галоўныя аграномы сельгасарганізацый раёна, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённых службаў, кіраўніцтва раёна. Абрад, які ў нашых продкаў абавязкова папярэднічаў масаваму жніву, правялі спецыялісты аддзела ідэала­гічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, работнікі ўстаноў культуры.

2   На зажынках першы зжаты сноп новага ўра­джаю ўручалі гаспадару. У яго якасці пры адсутнасці старшыні райвыканкама Васіля Чарадніка, які ў той дзень прымаў удзел у рабоце абласнога выканаўчага камітэта, выступіў Леанід Хірэвіч. Начальнік райсельгасхарча  павіншаваў механізатараў, кіраўніцтва сельгасарганізацыі, усіх аграрнікаў з пачаткам жніва, нагадаў аб няпростых эканамічных умовах, што скла­ліся ў большасці сельгас­арганізацый раёна.

— Пры гэтым на палетках Сенненшчыны вырашчаны неблагі ўраджай. Калі нам удасца яго сабраць без страт, намалот будзе не меншы, чым летась, — падкрэсліў ён. — Але для гэтага трэба працаваць дружна, зладжана, адказна.

IMG_2939 Звярнуўся да прысутных і Іосіф Свістуноў, дырэктар найбуйнейшай у раёне сельгасарганізацыі. Сёлета на палетках гаспадаркі, да якой напярэдадні жніва далучылі землі КУСГП імя Данукавала, будзе працаваць 17 камбайнаў. Зерневы клін, пасевы рапсу, насеннікі траў складаюць 5026 гектараў, гэта больш за 5 % ад агульнараённай уборачнай плошчы.

Райаграсэрвіс не толькі валаўтваральная па зерні для раёна сельгасарганізацыя. У ёй сканцэнтраваны найбольшы статак кароў, працуе комплекс па вырошчванні мяса буйной рагатай жывёлы.

А значыць, зерне патрэбна, каб выканаць не толькі дзяржаўны заказ, але і на корм. Іосіф Свістуноў упэўнены, што яго хопіць на ўсе патрэбы.

3Збожжа, згодна з уяўленнямі нашых продкаў, мела магічную сілу. Першы сноп захоўвалі да ўраджаю наступнага года. Маладую, у час вяселля, садзілі на дзяжу, каб яна была плодная. Жаніха і нявесту абсыпалі зернем дзеля абароны ад нядобрых сіл, каб дараваць шчаслівы лёс. Абсыпалі зернем і ўдзельнікаў зажынак: на шчасце, на багаты ўраджай.

IMG_2943А ўраджай сапраўды вырас — насуперак няпростым умовам надвор’я, эканамічным складанасцям. Вырас дзякуючы працы людзей. Засталося хлеб убраць. Зрабіць гэта можна і трэба прадумваючы кожны крок на хлебнай ніве, выкарыстоўваючы кожную пагодную хвіліну, увесь час — ад расы да расы.

IMG_2924Абрад зажынак праходзіў пад акампанемент невялікага дожджыка. Былі нават сумненні, ці трэба пачынаць яго ў такое надвор’е. Вырашылі, што трэба, што дождж у пачатку шляху — гэта добры знак.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

НА ЗДЫМКУ: на шчасце, на шчаслівы лёс.

Фота аўтара.

 Галоўныя лічбы жніва

19237 га — плошча, якая ў сельгасарганізацыях раёна занята зерневымі і зернебабовымі культурамі.

3508 га — уборачны клін крыжакветных культур.

27139 га — на такой плошчы належыць абмалаціць зерневыя, крыжакветныя культуры і насеннікі траў.

258 га — нагрузка на кожны зернеўборачны камбайн.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *