Сенненшчыну наведаў Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка

 IMG_2917  Асноўнай мэтай візіту стаў прыём грамадзян, што меў адбыцца ў раённым выканаўчым камітэце. Уладзімір Аляксандравіч выслухаў сенненцаў па пытаннях, якія тычацца дзейнасці падначаленага яму ведамства.

Так, дырэктар ААТ «Бяленева» Уладзімір Шухто звярнуўся да Міністра з просьбай паспрыяць перадачы аўтацыстэрны з баланса ПАВЧ-1 г.Сянно ў карыстанне таварыства. Пажарную тэхніку сельгаспрадпрыемства плануе задзейнічаць падчас збожжаўборачнай кампаніі. Міністр паабяцаў вырашыць пытанне станоўча.

Затым Уладзімір Ва­шчанка сустрэўся з працоўным калектывам РАНС, азнаёміўся з умовамі службы сенненскіх пажарных і матэрыяльна-тэхнічнай базай аддзела. Падчас гутаркі з асабовым саставам кіраўнік ведамства адказаў на пытанні выратавальнікаў і акрэсліў прыярытэтныя накірункі ў дзейнасці падраздзяленняў. Сустрэча з Міністрам праходзіла якраз напярэдадні Дня пажарнай службы. Уладзімір Вашчанка павіншаваў супрацоўнікаў РАНС з прафесійным святам і пажадаў поспехаў у рабоце.

Ірына ХАСАНАВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *