На пляже озера Сенненское районные власти обустроили песчаную площадку для пляжного волейбола. Первый турнир уже состоялся.

 x5zTCVETp5w  Ад­крыты раённы турнір па пляжным валейболе на Сенненшчыне праводзіся  ўжо восьмы год запар. Але сёлета ўпершыню месцам яго правядзення стала новая валейбольная пляцоўка на  пляжы возера Сенненскае.

Удзел у спаборніцтвах прымалі 10 каманд з раёна і Віцебска. Барацьба вялася ў дзвюх узроставых групах: да 40 і звыш 40 гадоў.

Перамогу ў маладзейшай святкавала пара ў скла­дзе Яўгена Люцкага і Дзмітрыя Дадэркіна з абласнога цэнтра. Крыху не хапіла ўдачы сенненскім валейбалістам Аляксандру Івашкову і Рустаму Хасанаву, якія сталі другімі. Трэцяе месца таксама засталося за нашымі землякамі — Дзмітрыем Сінкевічам і Пятром Труханенкам з Сянна.

Лідарамі ў старэйшай узроставай групе былі Уладзімір Гардзюк і Генадзь Труханенка. Другое месца — у Сяргея Шыдлоўскага і яго сына Арцёма, трэцяе — у  Аляксея Анучкіна і Аляксандра Рачкоўскага.

Пераможцы ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі.

Турнір у чарговы раз засведчыў папулярнасць пляжнага валейбола. Кампанію вопытным гульцам усё часцей складаюць маладыя спартсмены-аматары. А дзякуючы новай пляцоўцы колькасць прыхільнікаў гэтага віду спорту будзе толькі расці.

З ініцыятывай стварэння пляцоўкі выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і мясцовыя валейбалісты. Раённая ўлада ў асобе старшыні райвыканкама Васіля Чарадніка і яго намесніка Сяргея Пракаповіча задумку падтрымала. На пакрыццё спартыўнага аб’екта пайшло каля 150 тон дробнага пяску. Дапамогу ў работах камунальнікам аказалі і супрацоўнікі Сенненскай СДЮШАР.

Пляцоўка запатрабавана не толькі  спартсменамі, але і  тымі, хто адпачывае  на пляжы. Многія не супраць у перапынках паміж купаннямі згуляць партыю-другую ў валейбол.

Ірына ХАСАНАВА.