Студенческий трудовой «десант» высадился в Мошканах
У СУП «Саўгас імя Машэрава» прыбыў студатрад з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў колькасці 8 чалавек.
На працягу 20 дзён хлопцы будуць задзейнічаны на рамонце ферм у вёсках Застадолле і Масоры. Размясціліся студэнты ў інтэрнаце, дзе створаны камфортныя ўмовы пражывання. Наяўнасць спортінвентара паспрыяе карыснаму правядзенню вольнага часу. Адпачынак для гасцей абяцаюць арганізаваць і супрацоўнікі машканскага клуба.
Як расказаў намеснік дырэктар СУП «Саўгас імя Машэрава» Леанід Блажэвіч, у гаспадарцы вызначаны спецыялісты, якія курыруюць дзейнасць студатрадаў. Аплата працы будзе залежыць ад аб’ёма выкананых работ. Леанід Сцяпанавіч запэўніў, калі работы будуць зроблены ў тэрмін і добрасумленна, студэнтаў чакае 10% прэміраванне.
У пачатку жніўня на рэканструкцыю свінагадоўчага комплекса ў Машканы прыбудзе другі студатрад у колькасці сямі навучэнцаў Полацкага дзяржуніверсітэта.
Ірына ХАСАНАВА.