Сенненские налоговики отметили профессиональный праздник

OLYMPUS DIGITAL CAMERA  Падатковай службе Беларусі сёлета спаўняецца 25 гадоў. Тады, у 1990 годзе, згодна з пастановай Савета Міністраў БССР, яна была створана пры Міністэрстве фінансаў, у райвыканкамах увахо­дзіла ў склад фінансавых аддзелаў. У Рэспубліцы Беларусь з’явілася Міністэрства па падатках і зборах. Але ва ўсе часы галоўнай задачай для работнікаў падатковай службы было і застаецца напаўненне даходнай часткі бюджэту. З ёй інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Сенненскім раёне спраўляецца кожны год. Летась у кансалідаваны бюдэжэт пасту­піла 102926,1 млн рублёў падаткаў і збораў (109,5%), у раённы бюджэт пералічана 104605,6 млн рублёў. Запазычанасць па плацяжах па стане на 1 студзеня 2015 года склала ўсяго 3,1 млн рублёў.

    Яшчэ адным важным паказчыкам узроўню работы сенненскіх інспектараў падатковай службы з’яўляецца той факт, што летась паступленне падаткаў ад камерцыйных арганізацый вырасла і склала 136,5%, у асноўным (28,9%) — за кошт павелічэння паступлення падатку на прыбытак.

                Каб дасягнуць гэтых паказчыкаў, давялося прыкласці нямала намаганняў, у тым ліку актывізаваць кантрольныя мерапрыемствы. Дзякуючы ім дадатковыя паступленні ў бюджэт склалі 894,2 млн рублёў. У выніку маніторынгу, камеральнага кантролю падаткаплацельшчыкі дабраахвотна пералічылі ў бюджэт 1812,9 млн рублёў у выглядзе падаткаў і збораў.

                Аляксей Станкевіч, начальнік інспекцыі МПЗ РБ па Сенненскім раёне называе і іншыя лічбы і факты: за год выяўлена 42 парушэнні парадку прыёму наяўных грошай, 20 фактаў незаконнага здзяйснення прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў. У даход дзяржавы арыштавана і звернута таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 48,9 млн рублёў, накладзена штрафаў — на 140,9 млн рублёў. Пры гэтым у раённай інспекцыі працуе ўсяго 13 дзяржаўных служачых.

                — У першыя гады існавання інспекцыі нас было яшчэ менш — 9 чалавек, — кажа Аляксей Станкевіч. Ён з удзячнасцю ўспамінае людзей, якія стаялі ля вытокаў раённай інспекцыі. — У нашай інспекцыі заўжды працавалі адданыя сваёй справе людзі. Галіна Міхалёнак, якая ўзначальвала інспекцыю з 2 жніўня 1990 года і да выхаду на пенсію, мела высокі аўтарытэт не толькі ў сваім калектыве. Яе праца адзначана нагрудным знакам «Выдатнік падатковай службы», яе партрэт не раз змяшчаўся на Дошку гонару Міністэрства. У 2013 годзе прэм’ер-міністр краіны аб’явіў ёй падзяку. Галіна Пятроўна ўзнагароджвалася граматамі аблвыканкама, райвыканкама, абласной інспекцыі. Марыя Пронька, былы начальнік аддзела работы з юрыдычнымі асобамі, у 2000 годзе атрымала медаль «За працоўныя заслугі».

                Высокім прафесіяналізмам вызначаецца работа сенненскіх падатковых інспектараў цяперашняга пакалення. Напярэдадні юбі­лейнага прафесійнага свята Ганаровымі граматамі інспекцыі МПЗ РБ па Віцебскай вобласці за добрасумленную працу ў падатковых органах, прафе­сіяналізм, значны асабісты ўклад у агульныя вынікі работы ўзнагароджаны Лілія Бакунова, намеснік начальніка аддзела ўліку, справаздачы і спагнання падаткаў, Валянціна Воднева, галоўны бухгалтар. Кіраўніку раённай падатковай інспекцыі Аляксею Станкевічу аб’­яўлена падзяка. Не забылі­ся на свята работнікаў падатковай інспекцыі раённыя ўлады. У сувязі з 25-годдзем падатковай службы калектыў ІМПЗ РБ па Сенненскім раёне ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Аляксандр ЛАЗЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *