У Сянне адкрылі першы ў краіне помнік Дзяржаўнаму флагу Рэспублікі Беларусь

паятный знак открывают предскдатель РИКа Василий.Чередник, скульптор Иван Казак, правнучка М.Маркевич Вероника Кацер Трэцяга ліпеня Сенненшчына разам з усёй краінай адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці і 71-ую гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У свята прынята рабіць падарункі. Такім дарам для сенненцаў стала адкрыццё памятнага знака «Родны край», прысвечанага нашай знакамітай зямлячцы, ураджэнцы вёскі Клімавічы Сенненскага раёна Матроне Сяргееўне Маркевіч.

Імя гэтай простай сялянкі праславіў арнамент, вытканы ёю на ручніку. Узор над назвай «Узыходзячае сонца» лёг у аснову арнамента спачатку на флагу Беларускай ССР, а затым і на дзяржаўным флагу суверэннай Рэспублікі Беларусь. Вось ужо два дзясяці­годдзі наша краіна дына­мічна развіваецца і зацвярджае сябе на міжнароднай арэне пад гэтым сцягам.

Віншуючы са знамянальнай падзеяй, старшыня райвыканкама Васіль Чараднік звярнуўся да моладзі Сенненшчыны: «Не кожны дзень мы адкрываем памятныя знакі ў гонар нашых землякоў, таму імёны гэтых людзей трэба ведаць, а помнікі берагчы і добраўпарадкоўваць».

выступает скульптор, автор памятника Иван Казак          Кіраўнік раёна падзякаваў прысутным на свяце аўтарам помніка — скульптару Івану Казаку і архітэктару-ліцейшчыку Ігару Шостаку, сенненскаму краязнаўцу Васілю Бандарэвічу, які прымаў удзел у распрацоўцы эскіза помніка, а таксама ўсім, хто быў за­дзейнічаны ў яго ўстаноў­цы.

У адказ Іван Казак выказаў надзею, што іх праца стане сапраўднай славутасцю горада. Ля помніка будуць праводзіцца шмат грамадскіх мерапрыемстваў, збірацца моладзь, фатаграфавацца маладажоны, турысты. Між іншым гэты знак унікальны і для ўсёй Беларусі, бо гэта першы і адзіны помнік дзяржаўнаму флагу.

родственники Матрёны Маркевичвозле памятника    Ганаровымі гасцямі цырымоніі адкрыцця сталі нашчадкі Матроны Маркевіч. На малую радзіму свайго знакамітага продка прыехалі каля 20 чалавек — дзеці, унукі, праўнукі і прапраўнукі знакамітай майстрыхі. У сваёй прамове дачка і сын Матроны Сяргееўны Зінаіда Аляксееўна Пашкевіч і Аркадзь Аляксеевіч Маркевіч выказалі падзяку землякам за ўвекавечанне памяці іх маці.

IMG_2348 Урачыстае права адкрыць памятны знак «Родны край» прадастаўлена кіраўніку раёна Васілю Чарадніку, скульптару Івану Казаку і праўнучцы Матроны Маркевіч Вераніцы Кацар. Пасля чаго ў блакітнае неба ўзвіўся дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, які паднялі яшчэ адны знакамітыя ўраджэнцы Сенненшчыны, спартыўная надзея нашай краіны, члены нацыянальнай зборнай па біятлоне Ірына і Віктар Крыўко.

Новы помнік усталяваны ў цэнтральным скверы Сянна, які таксама перацярпеў да свята станоўчыя змены. У Дзень Незалежнасці жыхароў і гасцей горада сустрэлі рэканструяваны фантан, шматлікія кветнікі, а дзетвару парадаваў новы гульнёвы комплекс. За апошнія некалькі дзён цэнтральны сквер паспеў стаць любімым месцам адпачынку для сенненцаў усіх узростаў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *