Батанічны сад у Перакопаве

IMG_1174  Гэты населены пункт Ходцаўскага сельсавета літаральна патанае ў квецені. Амаль кожны вясковы дом — узор добраўпарадкавання. Жыхары Перакопава, як тутэйшыя, так і людзі прыезджыя, дачнікі, зрабілі вёску квітнеючым раем.

Дастаткова зайсці ў двор да Надзеі і Івана Хопецаў, якія больш за 20 гадоў будуюць там сваё прыгожае сямейнае гняздзечка. Іх сядзіба нагадвае куток батанічнага саду. Тут расце столькі дэкаратыўных раслін! І японскія спірэя, і піхта, вярба, канадская сасна, розныя віды ядлоўца, папаратніку. А яшчэ мноства гатункаў яблынь і груш, алыча і абрыкос, півоні, ружы, вяргіні, гваздзікі і шмат чаго іншага.

Беручы прыклад са сваіх суседзяў, жыхарка абласнога цэнтра, дачніца Наталля Кузіна таксама захапілася развя­дзеннем разнастайных раслін. Разам з Надзеяй Мікалаеўнай яна заказвае праз інтэрнэт насенне, чаранкі экзатычных гатункаў кветак, кустоў і дрэў.

Дзякуючы такім апантаным аматарам-раслінаводам, Перакопава прыгажэе з кожным днём. Хтосьці з месцічаў нават плануе пабудаваць аграэкасядзібу. Для іншых гэта райскае месца адпачынку ад гарадской мітусні. І гэты рай яны ствараюць уласнымі рукамі.

Падобную прыгажосць можна ўбачыць і ў суседніх Горных Ходцах.

Мясцовая ўлада такія пачынанні ў накірунку добраўпарадкавання вёсак толькі падтрымлівае.

Ірына ХАСАНАВА.

 НА ЗДЫМКУ: дачніца з в. Перакопава Наталля Кузіна.

 

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *