ПРЫВІТАННЕ, ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ!

IMG_1015+Выпускны вечар — гэта самае першае сур’ёзнае свята ў жыцці любога чалавека. Далей будзе выпускны ў вну, вяселле, нараджэнне дзіцяці… Заканчэнне школы — гэта выхад у самастойнае жыццё, які з трапятаннем і захапленнем чакаюць учарашнія адзінаццацікласнікі і іх бацькі!

11 чэрвеня ва ўсіх школах раёна прайшлі выпускныя вечары, дзе 159 юных сенненцаў атрымалі свой доўгачаканы атэстат аб заканчэнні сярэдняй адукацыі. Сёлета 4 чалавекі з раёна скончылі школу з залатым медалём. Гэта выпускніцы з СШ №2 г.Сянно Марыя Курановіч, Кацярына Магера і Дзіяна Скапа, з Багушэўскай СШ №2 — Паліна Куліева. У Карыны Казловай, выпускніцы першай гарпасялковай школы, — сярэбраны медаль.
У раённым Доме культуры святкавалі свой выпускны 28 юнакоў і дзяўчат другой гарадской школы. Незвычайныя жартоўныя нумары падрыхтавалі бацькі выпускнікоў і настаўнікі школы. У сваю чаргу віноўнікі ўрачыстасцяў дзякавалі іх за веды, плённую працу, цярпенне і разуменне. Ярка і крыху з сумам выпускнікі сустрэлі дарогу ў дарослае жыццё.
Ірына ХАСАНАВА.
НА ЗДЫМКУ: атэстат атрымалі выпускнікі СШ №2 г.Сянно.
Фота аўтара.