ПАВЫСІЦЬ АДКАЗНАСЦЬ КОЖНАГА — ІНШАГА ШЛЯХУ НЯМА

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНа 804 млн рублёў не дабралі грамадскія сельгасарганізацыі раёна жывёлаводчай прадукцыі па выніках работы ў маі. А таму, адкрываючы чарговае пасяджэнне калегіі, начальнік райсельгасхарчу Леанід Хірэвіч у ацэнцы сітуацыі быў шчырым — за апошні месяц галіна спрацавала дрэнна.

Удзел у пасяджэнні калегіі прымалі Генадзь Сабыніч, начальнік аддзела механізацыі Камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама, Васіль Чараднік, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
— Гэта якраз тыя грошы, якіх нам не хапіла на паліва, каб своечасова і ў поўным аб’ёме завяршыць сяўбу яравых, разлічыцца з даўгамі па зарплаце, — падкрэсліў кіраўнік раёна. Як і дзе губляецца прадукцыя, ён праілюстраваў на прыкладзе работы з цялушкамі ў ААТ «Белая Ліпа». У жывёлы на пашы няма нават вады.
Яшчэ больш крытычнай была Таццяна Кудласевіч, начальнік аддзела вытворчасці і збыту райсельгасхарчу, якая лічыць, што ў маі жывёлагадоўчая галіна раёна спрацавала «не дрэнна, а вельмі дрэнна». Асабліва ў вытворчасці малака. Доля гэтай прадукцыі ў агульным аб’ёме жывёлаводчай прадукцыі з 60% знізілася да 59%. Вытворчае заданне выканала толькі ААТ «Сінягорскае». Самы нізкі прырост малака за месяц дасягнуты ў КУСГП імя Гараўца.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAПрадукцыя губляецца не толькі ў выніку зніжэння вытворчасці. Вышэй нормы малако выкарыстоўваецца на выпайку цялят. Здараецца, перапрацоўшчыкі вяртаюць яго па прычыне высокай кіслотнасці ці высокага ўтрымання антыбіётыкаў.
Вялікую занепакоенасць выклікае зніжэнне ўзроўню вытворчасці малака ў некаторых сельгасарганізацыях. На калегіі прагучала меркаванне, што крызіс у вытворчасці жывёлаводчай прадукцыі ва УП «Дружбінец» прыняў сістэмны характар, а гэта сур’ёзна адбіваеца на раённых паказчыках і вымушае да больш глыбокага вывучэння сітуацыі.
Аналіз стану спраў па ўзнаўленні статку буйной рагатай жывёлы выявіў шмат негатыўных момантаў у асемяненні. У ААТ «Пурплева» яго эфектыўнасць складае ўсяго 29%, у ААТ «Студзёнка» — 31%. Нізкія прывагі на вырошчванні маладняку, у тым ліку цялушак. Многія хібы, якія негатыўна ўздзейнічаюць на вытворчасць, эканоміку, у раёне не могуць пераадолець дзесяцігоддзі. Сярод іх падзёж жывёлы. Здаецца і сістэму мер распрацавалі, і кіраўніка ветэрынарнай службы змянілі, а зрухі да лепшага, калі і ёсць, то мінімальныя. Васіль Чараднік у час справаздачы Алены Мялешкі, нагадаў, што пры прызначэнні на пасаду перад ёй ставілася задача — спыніць падзёж жывёлы.

У структуры сабекошту жывёлаводчай прадукцыі найбольшая доля належыць кармам. Затраты на іх вытворчасць высокія, а выхад прадукцыі, нават у буйных вытворцаў, з адносна высокай культурай працы, нізкі. Менавіта таму выязная частка калегіі была прысвечана нарыхтоўцы кармоў і іх выкарыстанню ў пашавы перыяд. Яна прайшла ва УП «Дружбінец». Размову пачалі ля сянажнай ямы, якую сталі закладваць напярэдадні. Прысутным прадэманстравалі некаторыя віды бабовых і злакавых траў, што вырошчваюцца на сенажацях сельгасарганізацый. На думку старшыні райвыканкама, у кожнай гаспадарцы павінен быць набор траў, які б дазваляў расцягнуць перыяд уборкі траў да 2-3 тыдняў без страты пажыўных рэчываў. Другім, не менш важным складнікам якасці сенажу з’яўляецца захаванне тэхналогіі пры закладцы. Трамбоўка зялёнай масы павінна праводзіцца кругласутачна.
У кожнай сельгасарганізацыі ёсць тэрмометры, вільгацемеры, якія дазваляюць адсочваць працэс закладкі зялёнай масы. Згодна з тэхналагічнымі параметрамі вільготнасць яе не павінна перавышаць 60-65%, тэмпература — 30-350 С.
Удзельнікі калегіі азнаёміліся з тэхнікай, якая занята на ўборцы траў. Асноўная нагрузка тут кладзецца на КВК-800 «Палессе». Такія комплексы ёсць ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна. Аб іх настройках,рэгуліроўках гасцям даступна расказаў адзін з механізатараў унітарнага прадпрыемства Аляксандр Пашкевіч. Строгі экзамен хлопец вытрымаў, хоць галоўнымі яго экзаменатарамі былі дзяржаўныя службоўцы высокага рангу. Васіль Чараднік і Генадзь Сабыніч па адукацыі інжынеры, скончылі факультэт механізацыі сельскагаспадарчай акадэміі.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAНа ўзбраенні корманарыхтоўшчыкаў УП «Дружбінец» маецца і іншая тэхніка, у прыватнасці, абмотчык рулонаў. Новая тэхналогія закладкі кармоў прыносіць эканамічныя дывідэнды. А таму, падобная ўдасканаленая машына, якая адначасова скручвае правяленую залёную масу ў рулон і герметычна запакоўвае ў стрэйчплёнку, набыта і сёлета будзе выкарыстоўвацца ў саўгасе імя Машэрава.
Заключным акордам для ўдзельнікаў калегіі стала наведванне месца выпасу гурта кароў МТФ «Забор’е». Ён утрымліваецца на шматкампанентнай пашы. Травастой уразіў многіх, як і надоі. Высокім вытворчым паказчыкам якасці малака спрыяе тэхналагічная работа па недапушчэнні захворвання жывёлы, утрыманні посуду даільных апаратаў у стане, які адпавядае санітарным і гігіенічным патрабаванням.
У 2014 годзе тры гаспадаркі раёна не надаілі на карову нават дзвюх тысяч кілаграмаў малака. Няма асабліва чым пахваліцца жывёлаводам астатніх сельгасарганізацый. Нават нашы лідары СУП «Саўгас імя Машэрава» і УП «Дружбінец» сёння дэманструюць вынікі на ўзроўні сярэднерэспубліканскіх. А таму працаваць на больш высокім тэхналагічным узроўні трэба на кожным вытворчым этапе. Для гэтага неабходна павысіць адказнасць кіраўнікоў, спецыялістаў, кожнага работніка за свой участак працы. Іншага шляху для нарошчвання вытворчасці ў склаўшыхся эканамічных умовах проста няма.
Аляксандр ІЎЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *