АДКАЗНЫ ЗА ЯКАСЦЬ ТРАВЫ

OLYMPUS DIGITAL CAMERAДойны статак УП «Дружбінец» сакавітую траву спажывае кожны дзень. Каб такой яна заставалася на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду, пашу трэба даглядаць — падкошваць, як мінімум.

У сельгаспрадпрыемстве гэтую работу даверылі Васілю Біруліну.
— Працую кожны дзень. Апошнія два дні — на пашы, дзе выпасаюцца каровы фермы «Розмыслава». Усяго падкасіў больш ста гектараў, — расказаў ён.
Важная работа даверана не проста спрактыкаванаму і вельмі адказнаму механізатару. Васіль Бірулін працуе на новенькім трактары «Беларус-1221». Гэта таксама служыць дадатковай гарантыяй, што падкошванне травы на пашы будзе праводзіцца своечасова.
Наш кар.
НА ЗДЫМКУ: Васіль Бірулін.
Фота аўтара.