ГАРАДСКІЯ ПАМОЧНІКІ

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ перыяд масавых работ на палетках сельгасарганізацый раёна побач з вяскоўцамі шчыруюць сотні гараджан. У іх ліку Вадзім Канавалаў, жыхар Віцебска. Разам з яшчэ трыма работнікамі ААТ»Вітспецаўтабаза» ён вось ужо амаль два месяцы дапамагае хлебаробам адкрытага акцыянернага таварыства «Пурплева» весці сяўбу яравых культур.

— За мной замацаваны трактар Беларус 1221. На ім займаюся пераважна перадпасяўной апрацоўкай глебы. Зменныя заданні выконваю,— расказаў ён у час размовы, што адбылася непасрэдна ў полі.
Знайшлася работа і для іншых гарадскіх памочнікаў. Хтосьці, як Вадзім Канавалаў, працуе на сельскагаспадарчай тэхніцы, хтосьці займаецца яе рамонтам, нехта дастаўляе абеды ўдзельнікам пасяўной кампаніі на «Газелі», якая часова таксама прыкамандзіравана да ААТ «Пурплева».
Віцебскія шэфы з разуменнем ставяцца да работ у сельгасарганізацыі. Можа таму, што ў «Пурплеве» стварылі для памочнікаў належныя бытавыя ўмовы, забяспечылі людзей харчаваннем.
Наш кар.
НА ЗДЫМКУ: Вадзім Канавалаў у час правядзення палявых работ.