ПРАЦАВАЛІ НА ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ

1+У Сенненскім раёне ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 6729 чалавек. Было зароблена больш за 100 млн    рублёў.

Найбольш масава выйшлі на суботнік работнікі раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 316 чалавек унеслі свой уклад у скарбонку агульнай працы.
Камунальшчыкі працавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі адміністрацыйнага будынка і вытворчай базы на вуліцы Кастрычніцкай, правялі ўборку тэрыторыі складзіравання дроў (былая ДСПМК), вуліц райцэнтра Заходняй, Каваленкі, Перамогі, Машэрава. На вуліцы Перамогі, да таго ж, пасадзілі кусты (на здымку) і абсталявалі пляцоўкі для кантэйнераў.
У час суботніка таксама была прыведзена ў парадак тэрыторыя рачулкі, што працякае ў раёне вуліцы Савецкай, пасаджаны кусты ў парку 40-годдзя ВЛКСМ, праводзіліся іншыя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні.
Жыхары раёна таксама прынялі ўдзел у навядзенні парадку ля помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, працавалі на рабочых месцах.
Таццяна Буракова.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *