ПЕРШАЕ ПРАЦОЎНАЕ МЕСЦА

1+Ураджэнка Бяленева Юлія Беразнёва пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага каледжа сувязі вярнулася на Сенненшчыну.  Маладую і энергічную дзяўчыну  адразу прызначылі начальнікам аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Какоўчына.

Малады спецыяліст хутка ўнікла ў кола сваіх абавязкаў.
«Пасада адказная, даволі напружаны графік работы, — расказвае дзяўчына. — Многае значаць веды, атрыманыя падчас вучобы. Але самастойная работа, калі толькі ад цябе залежыць наколькі правільна яна выканана, зусім іншая справа».
Адзін з галоўных паказчыкаў яе работы — выкананне даведзеных планаў у межах падпісной кампаніі. Абаяльны начальнік паштовага аддзялення ведае, як і чым зацікавіць сваіх кліентаў і паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Стараецца выконваць і такі немалаважны паказчык, як рэалізацыя тавараў паўсядзённага попыту.
У планах Юліі Беразнёвай паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову па абранай прафесіі.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: Юлія Беразнёва, начальнік аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Какоўчына.