НЯЗНАЧНЫХ РАБОТ НЯМА

IMG_0102+Механізатарскі стаж Васіля Даніковіча з ААТ «Бяленева» налічвае 3 гады. У працоўныя абавязкі маладога чалавека ўваходзіць шэраг розных сельскагаспадарчых работ.

Вясной і восенню ён заняты на культывацыі. Па заканчэнні сезонных работ і з устаноўкай сельскагаспадарчай тэхнікі на зімовае захаванне займаецца пераважна рамонтам замацаваных за ім агрэгатаў, а гэта культыватар КЧ-4,2; плуг ПГП-4-40; прычэп ПІМ-40.
Пры неабходнасці механізатар на сваім трактары МТЗ-1221 з прычэпам развозіць сянаж, сілас, брагу на фермы. Прызнаецца, што працу выбіраць не прыходзіцца, бо ў сельскай гаспадарцы нязначных работ проста не бывае.
Васіль Даніковіч — адзін з тых, пра каго інжынер па сельгасмашынах акцыянернага таварыства Анатоль Закрэўскі адгукаецца як пра талковага і стараннага механізатара і вадзіцеля. І такіх на прадпрыемстве нямала. Усе яны заўсёды акуратна і якасна працуюць на рамонце тэхнікі. Таму і паломкі падчас важных сельскагаспадарчых кампаній тут практычна не здараюцца.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: Васіль Даніковіч, механізатар ААТ «Бяленева».
Фота Ірыны ХАСАНАВАЙ.