ТОЛЬКІ НАДЗЕЙНЫ ПАДЫХОД

+У ААТ “Бяленева” рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі ў самым разгары. Як запэўнівае інжынер па сельгасмашынах Анатоль Віктаравіч Закрэўскі, да пачатку правядзення веснавых работ усё будзе гатова:

— Вядзём рамонт прычэпаў і трактараў, глебаапрацоўчай тэхнікі, раскідвальнікаў мінеральных угнаенняў і іншых машын. Яшчэ з восені была зроблена іх дэфектоўка. Складзены графік рамонту агрэгатаў. Запчасткі завозяцца па меры неабходнасці, бывае, што даводзіцца пачакаць, у сувязі з недахопам фінансавых сродкаў, але ў цэлым скардзіцца няма на што. У дадзены час у мехмайстэрнях вядзецца рамонт пасяўных агрэгатаў, культыватараў АПП–6Д, “Лемкен”, КПР-6, АКШ–7,2, КЧ–5,1, КЧ–4,2.
Кожны механізатар сам рамантуе замацаваную за ім тэхніку. Аляксей Кісялёў, Мікалай Броўка, Пётр Семянько, Мікалай Даніковіч і многія іншыя адказна адносяцца да справы, разумеюць важнасць своечасовай гатоўнасці тэхнікі да пасяўной кампаніі.
Вопытны механізатар Мікалай Сліжоў у час нашага наведвання мехдвара ў аграгарадку Янова прыводзіў у парадак свой МТЗ-82 — рамантаваў шчапленне. На чарзе — МТТ для ўнясення мінеральных угнаенняў. На працягу сельскагаспадарчага года Мікалай Аляксеевіч выконвае розныя віды работ. У зімовы перыяд кіруе кормараздатчыкам, заняты на нарыхтоўцы дроў. У час нарыхтоўкі кармоў садзіцца за штурвал кормаўборачнага камбайна КЗС-10. З любым заданнем старанны работнік спраўляецца выдатна.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: Мікалай Сліжоў, механізатар ААТ “Бяленева”.
Фота Ірыны Хасанавай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *