«СНЕЖНУЮ КАЗКУ» СТВАРЫЛІ САМІ

+Незвычайную зімовую забаву зладзіў для вучняў школ райцэнтра райкам грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Юныя сенненцы змаглі паспрабаваць сябе ў ролі скульптараў, прыняўшы ўдзел у конкурсе снежных фігур “Снежная казка-2015”.

Паміж школьнымі камандамі разгарнулася сапраўднае спаборніцтва па лепцы крэатыўных фігур з хуткатаючага прыроднага матэрыялу. І хоць надвор’е снегам пакуль асабліва не радуе, але бялюткага покрыва хапіла, каб у Парку Трох Герояў з’явіліся снежныя кот, леў, царскі трон, шматдзетная сям’я снегавічкоў. Адной з самых яркіх конкурсных прац стаў савецкі танк, злеплены вучнямі 7 “А” класа другой сенненскай школы ў гонар 70-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Яны і занялі першае месца.
Пераможцы і прызёры конкурсу атрымалі ад раённай моладзевай арганізацыі граматы і салодкія падарункі.
Ірына ХАСАНАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *