З любоўю з Сянна

+Праз тыдзень закаханыя ўсяго свету адзначуць самае рамантычнае свята — Дзень святога Валянціна. Не за гарамі ўжо і любімыя ў беларусаў 23 лютага і 8 сакавіка. А значыць, прыйшоў час паклапаціцца пра арыгінальныя падарункі для сваіх блізкіх.

На дапамогу пакупнікам у нялёгкай справе выбару эксклюзіўнага прэзенту прыйдуць супрацоўнікі Сенненскага раённага дома рамёстваў.
— Нашы майстры падрыхтавалі шмат сувеніраў у розных промыслах: гэта мастацкая апрацоўка скуры, разьба па дрэве, саломапляценне, кераміка, лапікавае шыццё, вышыўка, мастацкая цацка, — расказвае дырэктар установы Вольга Квашко.
Набыць вырабы можна ў краме «Сенненскія сувеніры», што працуе непасрэдна пры Доме рамёстваў.
Падарыце сваім блізкім унікальныя прэзенты ад майстроў Сенненшчыны.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Вольга Квашко дэманструе сувеніры.

Фота аўтара.